Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бразгата́ць, ✂; незак. (разм.).

Часта, дробна бразгаць.

  • Б. ланцугом.
  • Б. ключамі.

|| зак. пабразгатаць, ✂.

|| наз. бразгатанне, ✂.

бра́згацца, ✂; незак. (разм.).

Стукацца.

  • Нехта бразгаецца ў дзверы.

бра́згаць, ✂; незак.

Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым-н. па металічных, шкляных і інш. прадметах.

  • Б. вёдрамі.

◊

  • Бразгаць зброяй (кніжн.) — пагражаць вайной.

|| аднакр. бразнуць, ✂.

|| зак. пабразгаць, ✂.

|| наз. бразганне, ✂.

бразго́тка, ✂, ж. (разм.).

Дзіцячая цацка, якая пры ўзмахванні бразгае, утварае траскучыя гукі.

|| прым. бразготачны, ✂.

бразджа́ць, ✂; незак.

Утвараць дрыготкія гукі.

  • Шыбы ў вокнах б.

бра́знуцца, ✂; зак. (разм.).

Моцна, з сілай упасці; грымнуцца, грукнуцца.

  • Б. аб падлогу.

бра́знуць, ✂; зак.

  1. гл. бразгаць.

  2. З сілай кінуць, паваліць, выклікаўшы шум; грымнуць.

    • Б. аб зямлю.
  3. перан. Пазваніць па тэлефоне каму-н (разм.).

    • Бразні мне гадзін у дзевяць.

бразь, выкл. у знач. вык.

Ужыв. ў знач дзеясл. бразнуць, бразнуцца.

  • А ён лыжку б. аб стол.

брак, ✂, м.

  1. Недабраякасныя тавары: прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану.

  2. Адсутнасць, недахоп чаго-н.

    • Б. паперы.

бракава́ны, ✂.

Які мае заганы, недабраякасны.

  • Бракаваныя вырабы.