Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

люстэрнік, , м.

Майстар па вырабу люстэркаў.

лютаваць, ; незак.

Праяўляць лютасць, жорсткасць.

  • Лютуе вораг.
  • Лютавала зіма (перан.).

лютніст, , м.

Музыкант, які іграе на лютні.

лютня, , ж.

Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент.

|| прым. лютневы, .

люты1 прым.

  1. Злы, бязлітасны.

    • Л. вораг.
    • Л. звер.
  2. перан. Вельмі моцны ў сваім праяўленні, невыказна цяжкі.

    • Лютая злосць.
    • Лютыя маразы.

|| наз. лютасць, .

люты2, , м.

Другі месяц каляндарнага года.

|| прым. лютаўскі, .

  • Лютаўскія завірухі.

лютэранін, , м.

Той, хто вызнае лютэранства.

|| ж. лютэранка, .

лютэранства, , н.

Пратэстанцкае веравызнанне, якое ўзнікла на аснове вучэння Лютэра і было накіравана супраць каталіцтва і рымскага папы.

|| прым. лютэранскі, .

люфа, , ж.

  1. Паўднёвая расліна сямейства гарбузовых.

  2. Губка з высушанага валакністага плода гэтай расліны.

|| прым. люфавы, і люфовы, .

  • Люфовая мачалка.

люцік, , м., зб.

Травяністая расліна з ядавітым сокам і, часцей, з жоўтымі кветкамі.

|| прым. люцікавы, .

  • Сямейства люцікавых (наз.).