Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бо́хан, , м.

Выпечаны хлеб пераважна круглай формы.

бо́цман, , м.

  1. Званне малодшага (старшынскага) каманднага саставу на караблі.

  2. Асоба, якая мае такое званне.

|| прым. боцманскі, .

бо́чка, , ж.

  1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі і з выпуклымі бакамі.

    • Дубовая б.
    • Саліць агуркі ў бочцы.
  2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).

    • Б. жыта.
  3. Фігура вышэйшага пілатажу — поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі (спец.).

  • Бяздонная бочка (разм.) — 1) невычэрпная крыніца матэрыяльных даброт; 2) пра таго, хто можа многа выпіць спіртнога і не ап’янець (неадабр.).

  • Бочка з порахам — пра напружаныя адносіны паміж кім-н., якія могуць скончыцца сутычкай, вайной.

  • Як у бочцы селядцоў (разм.) — пра мноства людзей у цесным памяшканні.

  • Нясе як з бочкі (разм. неадабр.) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.

  • Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду (прымаўка; разм. неадабр.) — пра невялікі дадатак, які псуе што-н. вялікае і добрае.

|| памянш. бочачка, .

|| прым. бочачны, і бочкавы, .

  • Бочкавае піва.

бо́язна, прысл. (разм.).

  1. вык. Страшна.

    • Б. ў лесе аднаму.
  2. прысл. Са страхам, баючыся.

    • Жанчыны б. падышлі.

бо́язь, , ж.

Адчуванне страху, небяспекі.

  • Перамагчы б.

бра, нескл., н.

Насценнае асвятляльнае прыстасаванне.

  • Выключыць б.

бра́ва, выкл.

Вокліч, які выражае захапленне, пахвалу, адабрэнне.

  • Крычаць: «Брава!»

брава́да, , ж.

Паказная легкадумная зухаватасць, смеласць.

браві́раваць, ; незак.

Пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці; выхваляцца.

  • Б. небяспечнасцю.

|| наз. бравіраванне, .

браву́рны, .

Шумны, прыўзняты (пра музыку, спевы).

  • Б. марш.

|| наз. бравурнасць, .