бо́чка, , ж.

  1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі і з выпуклымі бакамі.

    • Дубовая б.
    • Саліць агуркі ў бочцы.
  2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).

    • Б. жыта.
  3. Фігура вышэйшага пілатажу — поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі (спец.).

  • Бяздонная бочка (разм.) — 1) невычэрпная крыніца матэрыяльных даброт; 2) пра таго, хто можа многа выпіць спіртнога і не ап’янець (неадабр.).

  • Бочка з порахам — пра напружаныя адносіны паміж кім-н., якія могуць скончыцца сутычкай, вайной.

  • Як у бочцы селядцоў (разм.) — пра мноства людзей у цесным памяшканні.

  • Нясе як з бочкі (разм. неадабр.) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.

  • Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду (прымаўка; разм. неадабр.) — пра невялікі дадатак, які псуе што-н. вялікае і добрае.

|| памянш. бочачка, .

|| прым. бочачны, і бочкавы, .

  • Бочкавае піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)