Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бо́ртнік, ✂, м. (уст.).

Той, хто займаецца бортніцтвам; пчаляр.

|| прым. бортніцкі, ✂.

бо́ртніцтва, ✂, н. (уст.).

Здабыча мёду лясных пчол.

|| прым. бортніцкі, ✂.

бортправадні́к, ✂, м.

Служачы грамадзянскага паветранага флоту, які абслугоўвае пасажыраў у самалёце.

|| ж. бортправадніца, ✂.

бортрады́ст, ✂, м.

Член лётнага экіпажа (самалёта, верталёта і пад.), які падтрымлівае сувязь з зямлёй і адказвае за стан радыёапаратуры.

борць, ✂, ж. (уст.).

Вулей у дупле або ў выдзеўбанай калодзе, дзе жывуць пчолы.

|| прым. борцевы, ✂.

боршч, ✂, м.

Страва, прыгатаваная з буракоў і іншай агародніны.

  • Апетытны б.

|| памянш. баршчок, ✂ і боршчык, ✂.

  • Добры баршчок, ды малы гаршчок (з нар.).
  • Хлопчыку — раз хлеба, два разы боршчыку (з нар.).

|| прым. баршчовы, ✂.

бо́сы, ✂.

Неабуты, з голымі нагамі.

  • Босае дзіця.

бот, ✂, м.

Скураны абутак з высокімі халявамі.

  • Хромавыя боты.

◊

  • Дурны як бот (разм.) — пра разумова адсталага чалавека.

|| памянш. боцік, ✂.

бо́ўтацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Плюхацца з аднаго боку ў другі (пра вадкасць у пасудзіне).

    • Боўтаецца вада ў біклазе.
  2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках.

    • Б. ў рэчцы.
  3. Шукаць што-н. у якой-н. вадкасці, страве лыжкай ці чым-н. іншым.

    • Б. лыжкай у місцы.

|| зак. боўтнуцца, ✂.

  • Бабёр боўтнуўся ў ваду.

|| наз. боўтанне, ✂.

бо́ўтаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Памешваць, рухаць чым-н. у вадкасці.

    • Б. апалонікам.
  2. чым. Рабіць рухі чым-н. звешаным.

    • Б. вяслом.

|| зак. боўтнуць, ✂.

|| наз. боўтанне, ✂, ✂.