Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ізатэрма, ✂, ж. (спец.).

Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай.

|| прым. ізатэрмны, ✂.

ізатэрмія, ✂, ж. (спец.).

Пастаянства тэмпературы.

|| прым. ізатэрмічны, ✂.

  • І. склад, вагон.

ізгой, ✂, м.

  1. У Старажытнай Русі: чалавек, які страціў сувязь са сваёй сацыяльнай групай, напр. прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які разарыўся.

  2. перан. Чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве, адшчапенец.

|| прым. ізгойскі, ✂.

ізноў, прысл. (разм.).

Зноў, яшчэ раз.

  • І. прыйдзецца ехаць.

ізраільцяне, ✂, м.

Насельніцтва Ізраіля.

|| ж. ізраільцянка, ✂.

|| прым. ізраільцянскі, ✂.

ізумруд, ✂, м.

Каштоўны празрысты камень ярка-зялёнага колеру.

|| прым. ізумрудны, ✂.

  • І. пярсцёнак (з ізумрудам).

ізумрудны, ✂.

  1. гл. ізумруд.

  2. Празрыста-зялёны, колеру ізумруду.

    • Ізумруднае лісце.

ізюбр, ✂, м.

Вялікі ўсходнесібірскі алень, разнавіднасць марала.

|| прым. ізюбравы, ✂.

іканаграфія, ✂, ж. (спец.).

  1. Апісанне і вывучэнне вобразаў якіх-н. асоб або сюжэтаў у творах жывапісу або скульптуры.

    І. Пушкіна.

  2. зб. Сукупнасць такіх мастацкіх адлюстраванняў.

  3. Сукупнасць правіл, якіх павінен прытрымлівацца мастак пры адлюстраванні рэлігійных або міфалагічных сюжэтаў і асоб.

|| прым. іканаграфічны, ✂.

іканапіс, ✂, м.

Від рэлігійнага жывапісу — пісанне ікон.

  • Старажытны і.

|| прым. іканапісны, ✂.

  • І. твар (перан. строгай, суровай прыгажосці).