Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыптаграфія, ✂, ж.

Умоўнае тайнае пісьмо, зразумелае толькі для дасведчаных.

|| прым. крыптаграфічны, ✂.

крыптон, ✂, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў электрычных лямпах і рэкламных трубках і дае чысты белы колер.

|| прым. крыптонавы, ✂.

крысо, ✂, н.

Ніжняя частка адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала.

  • К. пінжака.

◊

  • 3-пад крыса (разм.) — тайна, незаконна.

крыссе, ✂, н., зб.

Крысы, полы.

крыты, ✂.

Які мае страху, дах, верх.

  • К. ганак.
  • К. базар.

крытык, ✂, м.

  1. Чалавек, які выступае з крытыкай чаго-н. (у 1 знач.).

    • Патрабавальны к.
  2. Спецыяліст, які займаецца разглядам і ацэнкай літаратурных, музычных, тэатральных і іншых твораў мастацтва.

    • Літаратурны к.
    • Тэатральны к.

крытыка, ✂, ж.

  1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць, выявіць недахопы.

    • К..дапамагае выхаванню кадраў.
    • Не вытрымліваць ніякай крытыкі (быць нікуды не вартым).
  2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.

    • Музычная к.
    • К. і літаратуразнаўства.
  3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.

    • Падвергнуць крытыцы работу заатэхнікаў.

крытыкаваць, ✂; незак.

Падвяргаць крытыцы.

крытыкан, ✂, м. (неадабр.).

Чалавек, які схільны ўсё крытыкаваць, ва ўсіх бачыць адны недахопы.

|| ж. крытыканка, ✂.

|| прым. крытыканскі, ✂.

крытыканства, ✂, н. (неадабр.).

Прыдзірлівая, дробязная, павярхоўная і тэндэнцыйная крытыка.