Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

красун, , м. (разм.).

Тое, што і прыгажун.

|| памянш. красунчык, .

красуня, , ж.

Тое, што і прыгажуня.

красці, ; незак.

Прысвойваць чужое, быць злодзеем.

|| зак. украсці, .

|| наз. крадзеж, , кража, і пакража, .

красціся, ; незак.

Употай прабірацца куды-н., стараючыся быць незаўважаным.

  • К. паўз агароды.

кратавіна, , ж. (разм.).

Нара крата.

кратавінне, , н., зб. (разм.).

Кучкі зямлі, нарытыя кратом.

кратацца, ; незак.

  1. Рухацца, скранацца з месца.

    • На акне кратаецца фіранка.
    • Машына кратаецца з месца.
  2. Варушыцца.

    • У траве нешта кратаецца.

|| зак. пакратацца, .

кратаць, ; незак.

  1. Дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.

    • К. валасы.
    • К. каляску.
  2. што і чым. Рухаць, варушыць.

    • К. сена.
    • К. фіранку.
    • К. параненай рукой.

|| зак. пакратаць, .

кратны, .

У матэматыцы: які дзеліцца без астачы на які-н. лік.

  • Дзевяць — лік кратны тром.

|| наз. кратнасць, .

краты, .

Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах.

  • К. на дзвярах.
  • Пасадзіць за к. (у турму).

|| прым. кратавы, .