Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

медзеплавільны, .

Які мае адносіны да выплаўкі медзі.

  • М. завод.

медзь, , ж.

  1. Хімічны элемент, метал чырванавата-жоўтага колеру, вязкі і коўкі.

    • Плаўленая м.
  2. Вырабы з такога металу.

  3. зб. Медныя грошы (разм.).

    • Рэшту атрымаў меддзю.

|| прым. медны, і медзяны, .

медзякі, , м.

Медныя манеты, грошы.

  • Атрымаў цэлую жменю медзякоў.

медзяністы, .

  1. У склад якога ўваходзіць медзь.

    • Медзяністая сажа.
  2. Падобны колерам на медзь.

    • М. колер.

медзяніца, , ж.

  1. Змеепадобная бязногая яшчарка медна-шэрага колеру.

  2. Сысучае насякомае, шкоднік яблыневых і грушавых дрэў.

медналіцейны, .

Які мае адносіны да ліцця медзі.

  • М. завод.

медна-...

Першая частка складаных слоў са знач. медны (у 5 знач.), напр. медна-бронзавы, медна-буры, медна-жоўты, медна-чырвоны.

меднік, , м.

Спецыяліст па вырабу і рамонту медных рэчаў.

|| прым. медніцкі, .

медны, .

  1. Які складаецца з медзі.

    • М. злітак.
  2. Які мае адносіны да здабычы медзі.

    • Медная прамысловасць.
  3. Зроблены з медзі.

    • Медныя грошы.
  4. Уласцівы медзі; такі, як у медзі.

    • Нудныя медныя гукі.
  5. Колеру медзі, чырвона-жоўты.

    • М. твар ад прыморскага загару.

  • Медны век — пераходны перыяд ад неаліту да бронзавага веку, калі пачынаюць з’яўляцца металічныя вырабы з медзі.

  • Медны лоб (разм. пагард.) — пра ўпартага, бесталковага чалавека.

медперсанал, , м.

Скарачэнне: медыцынскі персанал.