медны, .

  1. Які складаецца з медзі.

    • М. злітак.
  2. Які мае адносіны да здабычы медзі.

    • Медная прамысловасць.
  3. Зроблены з медзі.

    • Медныя грошы.
  4. Уласцівы медзі; такі, як у медзі.

    • Нудныя медныя гукі.
  5. Колеру медзі, чырвона-жоўты.

    • М. твар ад прыморскага загару.

  • Медны век — пераходны перыяд ад неаліту да бронзавага веку, калі пачынаюць з’яўляцца металічныя вырабы з медзі.

  • Медны лоб (разм. пагард.) — пра ўпартага, бесталковага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)