Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бок, , м.

  1. Правая або левая частка цела.

    • Адлежаць б.
  2. Пра дах, край прадмета.

    • Не дакрылі другі б. страхі.
  3. Напрамак, прастора, месца.

    • Пайсці ў розныя бакі.
    • Паўднёвы б. лесу.
  4. Прастора злева ці справа, не сярэдзіна.

    • Па другі бок вуліцы.
  5. перан. Становішча па-за галоўнымі падзеямі чаго-н.

    • З боку лепш відаць.
  6. Адна з дзвюх паверхняў чаго-н.

    • Добры (правы) бок матэрыі.
  7. перан. Якія-н. рысы, асаблівасці.

    • Паказаць сябе з лепшага боку.
  8. Чалавек ці група асоб, якія супрацьстаяць другому чалавеку або групе.

    • Спрэчкі бакоў.
  9. перан. Пункт гледжання, погляд на што-н.

    • Абмяркоўвалася тэма з усіх бакоў.
  10. Ступень роднасных адносін.

    • Дзядзька з боку маці.

  • Бокам вылезці (выйсці) (разм.) — не прайсці дарэмна для каго-н. і адплаціцца.

  • Бок у бок — побач, адзін пры адным (стаяць, размяшчацца і пад.).

  • Пад (самым) бокам (разм.) — зусім блізка.

|| памянш. бачок, .

|| прым. бакавы, .

бо́кам, прысл.

  1. Плячом уперад.

    • Прыціснуцца б.
  2. У абход, кружным шляхам (разм.).

    • Хмара прайшла б.
  3. Не прама, а крыва.

    • Трымаць б. пяро.

    • То бокам, то скокам (разм.) — як выпадзе, пераадольваючы цяжкасці.

|| памянш. бачком, .

бокс1, , м.

Від спорту: кулачны бой у спецыяльных пальчатках паміж двума спартсменамі.

  • Чэмпіён па боксу.

бокс2, , м.

Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і патыліцы коратка выстрыгаюцца або выгольваюцца.

  • Стрыжка пад б.

бокс3, , м. (спец.).

Ізалятар у лячэбнай установе.

|| прым. боксавы, .

болей, прысл.

Тое, што і больш.

боль, , м.

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты.

  • Зубны б.
  • З болем у душы.

|| прым. болевы, .

  • Болевае адчуванне.

бо́лька, , ж. (разм.).

Гнойная або запалёная ранка, язва, струп.

  • Чужая б. нікому не баліць (прымаўка).

больш, прысл.

  1. З колькаснымі назоўнікамі абазначае перавышэнне ўказанай колькасці.

    • Б. за гадзіну.
    • Б. за кіламетр.
  2. У спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем служыць для ўтварэння вышэйшай ступені.

    • Б. рашучы хлопец.
  3. Далей, у далейшым.

    • Б. не буду.
  4. Пераважна, галоўным чынам.

    • Ехаць давялося б. лесам.

    • Ні больш ні менш (як) (разм.) — роўна столькі.

бо́льшасць, , ж.

Большая частка каго-, чаго-н.

  • Б. прысутных.