бок, , м.

  1. Правая або левая частка цела.

    • Адлежаць б.
  2. Пра дах, край прадмета.

    • Не дакрылі другі б. страхі.
  3. Напрамак, прастора, месца.

    • Пайсці ў розныя бакі.
    • Паўднёвы б. лесу.
  4. Прастора злева ці справа, не сярэдзіна.

    • Па другі бок вуліцы.
  5. перан. Становішча па-за галоўнымі падзеямі чаго-н.

    • З боку лепш відаць.
  6. Адна з дзвюх паверхняў чаго-н.

    • Добры (правы) бок матэрыі.
  7. перан. Якія-н. рысы, асаблівасці.

    • Паказаць сябе з лепшага боку.
  8. Чалавек ці група асоб, якія супрацьстаяць другому чалавеку або групе.

    • Спрэчкі бакоў.
  9. перан. Пункт гледжання, погляд на што-н.

    • Абмяркоўвалася тэма з усіх бакоў.
  10. Ступень роднасных адносін.

    • Дзядзька з боку маці.

  • Бокам вылезці (выйсці) (разм.) — не прайсці дарэмна для каго-н. і адплаціцца.

  • Бок у бок — побач, адзін пры адным (стаяць, размяшчацца і пад.).

  • Пад (самым) бокам (разм.) — зусім блізка.

|| памянш. бачок, .

|| прым. бакавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)