Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гнілата, , ж. (разм.).

Тое, што і гніль.

гніллё, , н., зб. (разм.).

Гнілыя прадметы, гніль.

гнілушка, , ж.

  1. Тое, што і гніляк (у 1 знач.).

  2. Гнілая, ляжалая груша.

гнілы, .

  1. Сапсаваны гніеннем, спарахнелы, затхлы.

    • Гнілая салома.
    • Гнілая вада.
  2. Сыры, дажджлівы.

    • Гнілая восень.
  3. перан. Непрыгодны, нездаровы.

    • Г. настрой.

|| наз. гніласць, .

гніль, , ж.

  1. Што-небудзь гнілое, сапсаванае гніеннем.

    • У яблыку з’явілася г.
  2. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін.

    • Мокрая г. бульбы.

гніляк, , м.

  1. Кусок спарахнелага, гнілога дрэва.

  2. перан. Хваравіты, слабы чалавек (разм.).

    • Той г. доўга не працягне.

гнісці, і гніць, , незак.

  1. Станавіцца гнілым пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

    • Сена гніе.
  2. перан. Цяжка жыць, гібець.

    • Г. у акопах

|| зак. згнісці, і згніць, .

гной, , м.

  1. Памёт, сумесь памёту і подсцілу, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.

    • Конскі г.
    • Вывесці г. з хлява.
  2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.

|| прым. гнаявы, і гнойны, .

гном, , м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі: барадаты карлік, які ахоўвае падземныя скарбы.

|| памянш. гномік, .

гнуткі, .

Здольны лёгка гнуцца, гібкі.

  • Г. дубец.

|| наз. гнуткасць, .