Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маярат, , м. (спец.).

  1. У буржуазным грамадстве: парадак атрымання спадчыны, пры якім зямельнае ўладанне пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе.

  2. Нерухомая маёмасць, на якую пашырана такое права.

|| прым. маяратны, .

маятнік, , м.

  1. Стрыжань з цяжарам на ніжнім канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане.

    • Насценны гадзіннік з маятнікам.
  2. Рухомае кольца ў ручным ці кішэнным гадзінніку, якое рэгулюе ход.

|| прым. маятнікавы, .

маячыць, ; незак. (разм.).

Узвышацца над наваколлем.

  • Заводскія трубы маячылі ўдалечыні.

мега...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. у мільён разоў больш за асноўную адзінку меры, указаную ў другой частцы слова, напр. мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;
  2. вялікі, вялікіх памераў, напр. мегаліты, мегаспоры.

мегафон, , м.

Рупар для ўзмацнення голасу.

  • Гаварыць у м.

|| прым. мегафонны, .

мед...

Скарачэнне ў знач. медыцынскі, напр. медагляд, меддапамога, медслужба.

медавар, , м.

Спецыяліст, які займаецца мёдаварэннем.

медаварня, , ж.

Памяшканне з адпаведным абсталяваннем для варэння хмельнага напітку.

|| прым. медаварны, .

медавуха, , ж. (разм.).

Лёгкі хмельны напітак з мёду.

медагонка, , ж.

Машына для адпампоўвання мёду з сотаў.

|| прым. медагоначны, .