Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лушчыцца, ✂; незак.

Лупіцца, здзірацца.

  • Лушчыцца скура.

|| наз. лушчэнне, ✂.

лушчыць, ✂; незак.

  1. Ачышчаць ад шалупін, якой-н. абалонкі.

    • Л. гарох.
  2. Разрыхляць глебу пасля ўборкі ўраджаю (спец.).

    • Л. іржышча.

|| зак. аблушчыць, ✂ і узлушчыць, ✂.

  • Аблушчыць боб.

|| наз. лушчэнне, ✂.

|| прым. лушчыльны, ✂.

лыгаць, ✂; незак.

  1. Нанізваць якія-н. рэчы на нітку, шнурок, дрот і пад.

    • Л. пацеркі.
  2. Начэпліваць вяроўку на рогі, шыю жывёле.

    • Л. валоў.

|| наз. лыганне, ✂.

лыжаролеры, ✂, м.

Кароткія лыжы на роліках.

|| прым. лыжаролерны, ✂.

лыжка, ✂, ж.

Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання ежы.

  • Чайная л.
  • Сталовая л.

|| памянш. лыжачка, ✂.

|| прым. лыжачны, ✂ і лыжкавы, ✂.

лыжнік, ✂, м.

Той, хто займаецца лыжным спортам, хадзьбой на лыжах.

  • Атрад лыжнікаў.

|| ж. лыжніца, ✂.

лыжня, ✂, ж.

След, пракладзены лыжамі.

  • Свежая л. на снезе.

лыжы, ✂, ж.

Плоскія драўляныя палазкі, прымацаваныя да абутку для перамяшчэння па снезе.

  • Хадзіць на лыжах.

|| прым. лыжны, ✂.

  • Л. паход.

лыка, ✂, н.

Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці.

  • Драць л.
  • Лапці з лык.

◊

  • Лыка не вяжа хто (разм.) — настолькі п’яны, што ледзь можа гаварыць.

  • Не лыкам шыты хто (разм.) — разумее, умее не горш за іншых.

|| памянш. лычка, ✂.

|| прым. лыкавы, ✂.

лыкаць, ✂; незак. (разм.).

Піць што-н. перарывістымі глыткамі.

  • Кот лыкае малако.

|| аднакр. лыкнуць, ✂.

|| наз. лыканне, ✂.