Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гнаявік, ✂, м.

Жук, які жыве ў гнаі.

гневацца, ✂; незак.

Быць у стане гневу, абурацца.

  • Г. на мужа.

гнездавацца, ✂; незак.

Тое, што і гняздзіцца (у 1 знач.).

|| наз. гнездаванне, ✂.

гнейс, ✂, м.

Горная крышталічная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і слюды.

|| прым. гнейсавы, ✂.

гнесці, ✂ і гнясці, ✂, незак.

  1. Прыціскаць сваім цяжарам.

  2. перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё, мучыць.

    • Думкі гнятуць мяне.

гнеў, ✂, м.

Пачуццё моцнага абурэння, злосці.

  • Прыйсці ў г.
  • Колькі гневу было за крытыку.

гнеўны, ✂.

  1. Ахоплены гневам.

    • Г. адміністратар.
  2. Злосны.

    • Г. позірк.

гніда, ✂, ж.

Яйцо вошы.

|| прым. гнідны, ✂.

гніенне, ✂, н.

Працэс распаду арганічных рэчываў пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

гніласны, ✂.

Які выклікае гніенне, выраблены гніеннем.

  • Гніласныя мікробы.
  • Г. пах.

|| наз. гніласнасць, ✂.