Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лучына, ✂, ж., зб.

Тонкая доўгая сухая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты.

  • Дагарае л.
  • Нашчапаць лучыны.

|| памянш. лучынка, ✂.

|| прым. лучынны, ✂.

лучыцца, ✂; незак. (разм.).

Злучацца, аб’ядноўвацца.

  • Налібоцкая пушча лучыцца з іншымі масівамі беларускіх лясоў.

лучыць​1, ✂; зак. (разм.).

Трапіць, пацэліць.

  • Лучыў у самую дзесятку.

лучыць​2, ✂; незак. (разм.).

Злучаць, яднаць.

  • Родная мова лучыць усе прадметы школьнага курса.

лучыць​3, ✂; незак.

Паляваць на каго-н. уначы пры яркім асвятленні.

  • Л. рыбу (біць восцямі з асветленай лодкі).

лушпіна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і лупіна.

лушпінне, ✂, н., зб. (разм.).

Тое, што і лупінне.

лушчак, ✂, м. (уст.).

Тое, што і слюда.

лушчаны, ✂.

Ачышчаны ад шалупіння, якой-н. абалонкі.

  • Лушчаныя арэхі.

лушчыльнік, ✂, м.

Сельскагаспадарчая машына для лушчэння глебы.

  • Дыскавы л.

|| прым. лушчыльнікавы, ✂.