Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лупіна, ✂, ж.

  1. Вонкавая абалонка плода, семя.

  2. толькі мн. Адходы пасля ачысткі бульбы, пладоў, семя.

    • Кош лупін.

лупінне, ✂, н., зб.

Лупіны (у 2 знач.).

лупіцца, ✂; незак.

Абдзірацца, аблазіць.

  • Лупіцца афарбоўка.
  • Лупіцца нос.

|| зак. аблупіцца, ✂ і адлупіцца, ✂.

лупіць​1, ✂; незак.

  1. Знімаць, абдзіраць (скуру, кару і інш.) з чаго-н. або ачышчаць ад лупін, абіраць.

    • Л. кару з дрэва.
    • Л. бульбу.
  2. Драць на часткі (разм.).

    • Нашто ты кнігу лупіш?
  3. перан. Браць празмерна вялікую плату (разм.).

    • Гэта вы з усіх так лупіце?
  4. Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай (разм.).

    • Лупіць дождж.
    • А ён у бубен лупіць.
    • Лупіць скуру (разм.) —
      1. браць празмерна вялікую плату;
      2. моцна біць.

|| зак. аблупіць, ✂, злупіць, ✂ і адлупіць, ✂.

лупіць​2, ✂; незак. (разм.).

Вытарашчваць вочы.

  • Чаго ты лупіш вочы?

лупіць​3, ✂; незак. (разм.).

  1. Моцна біць, лупцаваць каго-н.

    • Л. каня пугай.
  2. З сілай удараць у што-н., па чым-н.

    • Л. нагой у дзверы.

◊

  • Лупіць як Сідараву казу (разм.) — бязлітасна біць каго-н.

лупцаваць, ✂; незак.

  1. Біць, хвастаць.

  2. Тое, што і лупіць​3 (у 1 знач.).

|| зак. адлупцаваць, ✂ і вылупцаваць, ✂.

|| аднакр. лупцануць, ✂.

|| наз. лупцаванне, ✂ і лупцоўка, ✂.

луска, ✂, ж.

Дробныя пласцінкі, якімі пакрыта цела рыб, яшчарак, змей.

|| памянш. лусачка, ✂.

|| прым. лускавы, ✂.

луска...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да лускі, лускавінак, напр. лускаачышчальны, лускакрылы, лускападобны, лускахвосты.

лускаваты, ✂.

Пакрыты луской.

  • Л. ствол дрэва.
  • Лускаватыя паўзуны.
  • Атрад лускаватых (наз.).

|| наз. лускаватасць, ✂.