Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

філістэр, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек з вузкім мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі, абывацель.

|| прым. філістэрскі, ✂.

філістэрства, ✂, н. (кніжн.).

Погляды і паводзіны філістэра; абывацельская коснасць і ханжаства.

філіял, ✂, м.

Аддзяленне буйнога прадпрыемства, якой-н. установы ці арганізацыі.

  • Ф. банка.

|| прым. філіяльны, ✂.

філолаг, ✂, м.

Вучоны — спецыяліст у галіне філалогіі.

філон, ✂, м. (разм. пагард.).

Лодар, гультай.

філоніць, ✂; незак. (разм. пагард.).

Лодарнічаць, нічога не рабіць.

  • Даволі ф., трэба працаваць.

філосаф, ✂, м.

  1. Вучоны — спецыяліст у галіне філасофіі, а таксама ўвогуле мысліцель, што займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду.

  2. перан. Чалавек, які ўдумліва, сур’ёзна ставіцца да жыцця, спакойна і разважліва адносіцца да жыццёвых няўдач і стрэсаў.

  3. Той, хто схільны да абстрактных разважанняў (разм.).

філуменіст, ✂, ж.

Чалавек, які займаецца філуменіяй.

|| ж. філуменістка, ✂.

|| прым. філуменісцкі, ✂.

філуменія, ✂, ж.

Калекцыяніраванне запалкавых этыкетак.

фільм, ✂, м.

  1. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным на яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай здымкі (спец.).

  2. Такая стужка са здымкамі для дэманстрацыі, паказу ў кіно; кінакарціна.

    • Дакументальны ф.
    • Прыгодніцкі ф.

|| прым. фільмавы, ✂.