Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лагер, , м.

  1. Часовая стаянка, звычайна пад адкрытым небам, у палатках.

    • Турысцкі л.
    • Разбіць л.
  2. Назва некаторых устаноў для ўтрымання вялікай колькасці людзей.

    • Піянерскі л. (установа для летняга адпачынку дзяцей).
    • Л. для ваеннапалонных (месца ўтрымання ваеннапалонных).
  3. перан. Грамадска-палітычная групоўка, кірунак.

    • Л. міру.

|| прым. лагерны, .

  • Л. збор.

лагічны, .

  1. гл. логіка.

  2. Заканамерны, разумны, паслядоўны.

    • Л. ўчынак.

|| наз. лагічнасць, .

лагода, , ж. (разм.).

  1. Прыемны спакой, хараство.

    • Л. ў лесе.
  2. Згода, мір, лад.

    • Жыць у лагодзе.

лагодзіць, ; незак. (разм.).

  1. Лашчыць, прывабліваць.

    • Сонца лагодзіць зямлю.
  2. Дагаджаць, паддобрывацца.

    • Л. старэйшым.

лагодны, .

Дабрадушны, ласкавы, прыемны.

  • Л. настрой.
  • Лагодная ўсмешка.

|| наз. лагоднасць, .

лагуна, , ж.

  1. Марскі заліў, аддзелены ад мора пясчанай касой.

  2. Унутраны вадаём каралавых астравоў, а таксама ўчастак мора паміж каралавым рыфам і берагам.

|| прым. лагунны, .

лагчына, , ж.

  1. Нізкае месца сярод адхонных схілаў, лог.

    • Ісці лагчынай.
  2. Нізіна. Сяло знаходзілася ў лагчыне.

|| памянш. лагчынка, .

|| прым. лагчынны, .

лад1, , м.

  1. Дзяржаўная ці грамадская сістэма.

    • Дзяржаўны л.
    • Грамадскі л.
  2. Уклад жыцця, спосаб жыцця.

    • Будуем новы л. жыцця.
  3. Згода, парадак, зладжанасць (разм.).

    • Няма ладу ў хаце.
  4. Спосаб, манера.

    • На новы л.
  5. Сістэма чаго-н., утвораная ўнутранай сувяззю, залежнасцю суадносных частак.

    • Граматычны л. мовы.

  • Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што-н. у парадак; закончыць паспяхова якую-н. справу.

  • Дайсці (да) ладу — разабрацца, дабіцца толку.

  • На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму.

  • На свой лад — па-свойму.

  • На ўсе лады — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.).

  • Не ў лад — нязладжана, нястройна.

  • Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах.

  • У лад — зладжана, стройна.

  • (Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.

лад2, , м.

  1. Строй музычнага твора, арганізацыя музычных гукаў.

  2. Папярочнае дзяленне на грыфе струнных музычных інструментаў.

  3. Клавішы гармоніка, духавых інструментаў.

    • Перабіраць лады.

|| прым. ладавы, .

лад3, , м.

У граматыцы: сістэма форм дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці.

  • Абвесны л.
  • Загадны л.
  • Умоўны л.