Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крушына, , ж.

Невялікае лісцевае дрэва сямейства крушынавых з чорнымі неядомымі ягадамі, а таксама слабіцельная настойка з кары гэтага дрэва.

|| прым. крушынавы, .

  • К. куст.
  • Сямейства крушынавых (наз.).

крушыннік, , м.

Зараснік крушыны.

крушэнне, , н.

  1. Няшчасны выпадак, катастрофа (поезда, судна і пад.).

    • Пацярпець к. (таксама перан.).
  2. перан. Гібель, крах.

    • К. надзей і планаў.