Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

красала, ✂, н.

Тое, што і крэсіва.

красамоўны, ✂.

  1. Надзелены красамоўствам.

    • К. дакладчык.
  2. перан. Які выразна перадае што-н., сведчыць наглядна пра што-н.

    • К. факт.

|| наз. красамоўнасць, ✂.

красамоўства, ✂, н.

Уменне гаварыць прыгожа і пераканаўча; прамоўніцкі талент.

  • Валодаць красамоўствам.

красаць, ✂; незак.

Высякаць агонь крэсівам.

|| аднакр. красануць, ✂.

красворд, ✂, м.

Гульня-задача, у якой фігуру з перакрыжаванымі радамі клетак патрэбна запоўніць літарамі так, каб па вертыкалях і гарызанталях атрымаліся патрэбныя словы.

|| прым. красвордны, ✂.

красіць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць прыгожым, упрыгожваць.

  • Ёлку красяць гірлянды.
  • Хвароба не красіць чалавека.

краска, ✂, ж. (разм.).

Палявая кветка.

  • На лузе багата красак.

|| памянш. красачка, ✂.

|| прым. красачны, ✂ і краскавы, ✂.

краснуха, ✂, ж.

Заразная дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца чырванаватай высыпкай на целе.

|| прым. краснушны, ✂.

красны, ✂ (нар.-паэт.).

Прыгожы.

  • Не радзіся к., а радзіся шчасны (з нар.).

красоўкі, ✂, ж.

Лёгкі спартыўны абутак.

|| прым. красовачны, ✂.