Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кволы, .

  1. Фізічна слабы, хваравіты.

    • Кволае дзіця.
    • Кволае здароўе.
  2. Далікатны, маладзенькі, які слаба развіваецца (пра расліны, грыбы і пад.).

    • Кволыя парасткі.
    • Кволыя сыраежкі.
  3. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці.

    • К. голас.
    • К. плач.
  4. Недастаткова моцны; нетрывалы.

    • Кволае крэсла.
  5. Нязначны, малы.

    • Кволыя спадзяванні.

|| наз. кволасць, .

кворум, , м. (афіц.).

Колькасць членаў сходу, прысутнасць на сходзе якой-н. арганізацыі, дастатковая для прызнання сходу правамоцным.

квота, , ж. (спец.).

Доля, норма чаго-н. дапушчальнага ў сістэме падаткаў, вытворчасці, збыту, уезду ў краіну і пад.

  • Іміграцыйная к.
  • Падатковая к.

|| прым. квотны, .

квэцаць, ; незак. (разм.).

  1. і чым. Мазаць, пэцкаць.

    • К. сцяну фарбай.
    • К. халат.
  2. перан. Дрэнна, без густу маляваць.

|| наз. квэцанне, .

квяцісты, .

  1. Пакрыты кветкамі.

    • Квяцістая сенажаць.
    • К. верас.
  2. З узорам у кветкі.

    • Квяцістая тканіна.
  3. перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.).

    • К. стыль.

|| наз. квяцістасць, .