Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блакі́тнець, ✂; незак.

Станавіцца блакітным, набываць блакітны колер.

  • Блакітнее неба.

блакі́тніца, ✂, ж.

Птушка атрада вераб’іных з рознакаляровай афарбоўкай пер’я.

блакі́тны, ✂.

Светла-сіні.

  • Блакітныя вочы.
  • Край блакітных азёр.

|| наз. блакітнасць, ✂.

блакно́т, ✂, м.

Запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

|| прым. блакнотны, ✂.

  • Блакнотныя лісткі.

бландзі́н, ✂, м.

Светлавалосы мужчына.

|| ж. бландзінка, ✂.

бланк, ✂, м.

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці.

  • Тэлеграфны б.

|| прым. бланкавы, ✂.

блат, ✂, м.

  1. Умоўная мова (арго) злодзеяў.

  2. Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых карысных інтарэсах (разм.).

    • Купіць па блату.

|| прым. блатны, ✂.

  • Блатная музыка.
  • Шайка блатных.

бледнатва́ры, ✂.

З бледным тварам.

  • Б. хлапчук.

бле́дны, ✂.

  1. Афарбаваны ў няяркі колер; бяскроўны.

    • Б. твар (без румянцу).
  2. перан. Невыразны, бедны.

    • Бледная мова.

|| наз. бледнасць, ✂.

бле́клы, ✂.

Тое, што і бляклы.

|| наз. блекласць, ✂.