Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лом​1, ✂, м.

Металічны завостраны стрыжань, якім разбіваюць што-н. цвёрдае.

  • Калоць лёд ломам.

|| памянш. ломік, ✂.

лом​2, ✂, м., зб.

  1. Ломаныя ці прыгодныя толькі для перапрацоўкі прадметы.

    • Жалезны л.
    • Збіраць л.
  2. Тое, што і ламачча (у 1 знач.).

|| прым. ломаны, ✂.

ломкі, ✂.

  1. Які лёгка ломіцца, крохкі.

    • Л. лёд.
  2. Няўстойлівы, пераменлівы (пра голас).

|| наз. ломкасць, ✂.

  • Л. голасу.

лона, ✂, н. (уст.).

  1. Грудзі ці чэрава жанчыны як СІМВАЛ мацярынства.

    • Мацярынскае л.
  2. перан., чаго. Нетры зямлі, вады. У лона чаго, у знач. прыназ. з Р (кніжн.) — у сферу якой-н. дзейнасці.

    • У лона царквы.

|| прым. лонны, ✂.

  • Лоннае зрашчэнне.

лопасць, ✂, ж.

  1. Шырокі плоскі канец чаго-н.

    • Л. вясла.
  2. Рабочая частка суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў.

    • Л. кола турбіны.

|| прым. лопасцевы, ✂.

лопацень, ✂, м.

  1. Той, хто многа гаворыць, лапоча (разм. пагард.).

  2. Няроўнасць у адкляпанай касе.

    • Першы раз кляпаў касу і нагнаў лопатняў.

лопацца, ✂; незак.

  1. Даваць трэшчыны, разрывацца (пра струны).

    • Лёд лопаецца.
    • Шклянка лопаецца.
  2. перан. Цярпець крах, поўную няўдачу (разм.).

    • Лопаюцца планы.

◊

  • Лопацца са смеху (разм.) — знемагаць ад смеху.

лопаць, ✂; незак.

Лапатаць крыламі (пра птушак).

|| аднакр. лопнуць, ✂.

|| наз. лопанне, ✂.

лопнуць, ✂; зак.

  1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца, парвацца.

    • Лопнуў графін.
    • Лопнула струна.
  2. перан. Пацярпець поўную няўдачу, крах (разм.).

    • Лопнулі надзеі.

◊

  • Лопнуць са смеху (разм.) — зайсціся моцным смехам.

  • Цярпенне лопнула (разм.) — няма больш сіл цярпець, вытрымка скончылася.

|| незак. лопаць, ✂.

лопух, ✂, м.

Травяністая расліна сямейства складанакветкавых з буйным шырокім лісцем і ўчэпістымі калючымі галоўкамі, а таксама ліст гэтай расліны; дзядоўнік.

|| прым. лопухавы, ✂.