лопнуць, ; зак.

  1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца, парвацца.

    • Лопнуў графін.
    • Лопнула струна.
  2. перан. Пацярпець поўную няўдачу, крах (разм.).

    • Лопнулі надзеі.

  • Лопнуць са смеху (разм.) — зайсціся моцным смехам.

  • Цярпенне лопнула (разм.) — няма больш сіл цярпець, вытрымка скончылася.

|| незак. лопаць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)