Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кантар​2, ✂, м. (разм.).

Род бязмена.

кантар​3, ✂, м.

  1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве.

  2. Галоўны спявак у сінагозе.

  3. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

кантата, ✂, ж.

  1. Буйны музычны твор урачыстага або лірыка-эпічнага зместу для салістаў і аркестра, блізкі да араторыі.

  2. Верш на міфалагічную тэму, які складаецца з некалькіх частак да якой-н. урачыстасці (спец.).

|| прым. кантатны, ✂.

кантовы, ✂.

Які мае канты, з кантамі (у 1 знач.).

  • К. слуп.

кантон, ✂, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

|| прым. кантанальны, ✂.

кантора, ✂, ж.

Агульная назва адміністрацыйна-канцылярскіх аддзелаў прадпрыемстваў, а таксама самастойных устаноў, пераважна гаспадарчага, фінансавага характару.

  • Паштовая к.
  • К. завода.

|| прым. канторскі, ✂.

  • Канторскія кнігі.

канторка, ✂, ж.

  1. Высокі пісьмовы стол з нахіленай дошкай, за якім працуюць, стоячы або седзячы на высокай табурэтцы.

  2. Невялікае памяшканне для майстра, кіраўніка цэха і пад.

канторшчык, ✂, м. (уст.).

Работнік канторы.

|| ж. канторшчыца, ✂.

|| прым. канторшчыцкі, ✂.

кантрабанда, ✂, ж.

Тайны бяспошлінны правоз або перанос праз дзяржаўную граніцу тавараў, каштоўнасцей і інш., а таксама тавары, перапраўленыя такім спосабам.

  • К. наркотыкаў.

|| прым. кантрабандны, ✂.

кантрабандыст, ✂, м.

Той, хто займаецца кантрабандай.

|| ж. кантрабандыстка, ✂.

|| прым. кантрабандысцкі, ✂.