Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гіпотэза, ✂, ж. (кніжн.).

Навуковае меркаванне, якое прыводзіцца для тлумачэння тых ці іншых з’яў і патрабуе праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.

гіпс, ✂, м.

  1. Вапнавае мінеральнае рэчыва белага ці жоўтага колеру.

    • Пласт гіпсу.
  2. Скульптурны злепак з такога рэчыва.

  3. Хірургічная павязка з такога рэчыва.

    • Нага ў гіпсе.

|| прым. гіпсавы, ✂.

гіпсаваць, ✂; незак. (спец.).

  1. Накладваць гіпсавую павязку.

    • Г. нагу.
  2. Насычаць ці ўгнойваць гіпсам.

    • Г. глебу.

|| зак. загіпсаваць, ✂.

|| наз. гіпсаванне, ✂.

гіпюр, ✂, м.

Карункавая тканіна з выпуклым узорным малюнкам.

|| прым. гіпюравы, ✂.

гіра, ✂, ж.

  1. Металічны груз пэўнай вагі, які выкарыстоўваецца ў якасці меры пры важанні і ў якасці прылады для практыкаванняў у цяжкай атлетыцы.

  2. Вісячы груз для рэгуліроўкі або прывядзення ў рух механізма.

    • Гадзіннік з гірамі.

|| прым. гіравы, ✂.

гіравік, ✂, м.

Цяжкаатлет, які займаецца гімнастычнымі практыкаваннямі з гірамі.

гіраскоп, ✂, м.

Прыбор у выглядзе вярчальнага цела на вертыкальнай восі, які служыць для падтрымлівання ў стане раўнавагі якіх-н. прадметаў.

  • Ваўчок зроблены па прынцыпу гіраскопа.

|| прым. гіраскапічны, ✂.

гірлянда, ✂, ж.

Кветкі і зеляніна, сплеценыя ў выглядзе шырокай істужкі, а таксама арнамент такой формы.

  • Г. з дзеразы.

|| прым. гірляндны, ✂.

гісталогія, ✂, ж.

Навука аб будове і развіцці тканак чалавека і жывёлы.

|| прым. гісталагічны, ✂.

гістарызм, ✂, м.

Разгляд прадметаў і з’яў у іх гістарычным развіцці.