Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бібліяфі́л, ✂, м.

Аматар і збіральнік асабліва рэдкіх і каштоўных кніг.

|| ж. бібліяфілка, ✂.

|| прым. бібліяфільскі, ✂.

бібліяфі́льства, ✂, н.

Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў.

|| прым. бібліяфільскі, ✂.

біва́к, ✂, м.

  1. Прывал войск па-за населеным пунктам для адпачынку ці начлегу (гіст.).

  2. Стаянка альпіністаў, турыстаў (спец.).

|| прым. бівачны, ✂.

бігудзі́, нескл.

Трубачкі для завіўкі валасоў.

  • Накруціць валасы на б.

біёграф, ✂, м.

Складальнік чыёй-н. біяграфіі.

біёлаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне біялогіі.

біёніка, ✂, ж. (спец.).

Навука, сумежная з тэхнікай, якая рашае інжынерныя задачы на падставе аналізу структуры і жыццядзейнасці арганізмаў.

|| прым. біянічны, ✂.

бі́знес, ✂, м.

Прадпрыемніцкая эканамічная дзейнасць, якая прыносіць даход, прыбытак.

  • Зрабіць б. на чым-н. (атрымаць даход).

бізнесме́н, ✂, м.

Дзялок, прадпрыемец; той, хто робіць бізнес на чым-н.

|| прым. бізнесменскі, ✂.

бізо́н, ✂, м.

Паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных з доўгай мяккай поўсцю.

|| прым. бізонавы, ✂.