Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

халасты​2 ✂ прым.

  1. Не звязаны з выкананнем карыснай работы, не рабочы.

    • Матор працаваў на халастых абаротах.
    • Змагацца з халастым прабегам машын.
  2. Не здольны паразіць цэль; не баявы.

    • Х. выстрал.
    • Х. патрон.

халасцяк, ✂, м.

Нежанаты мужчына.

  • Стары х.

|| прым. халасцяцкі, ✂.

халасцячка, ✂, ж. (разм.).

Незамужняя жанчына (звычайна пра немаладую).

халат, ✂, м.

  1. Верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захінаецца або зашпіляецца.

    • Рабочы х.
  2. Верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх народаў, полы якога захінаюцца адна за другую.

|| памянш. халацік, ✂.

|| прым. халатны, ✂.

  • Халатная тканіна.

халатны, ✂.

Нядобрасумленны, нядбайны.

  • Халатныя адносіны да выканання сваіх абавязкаў.

|| наз. халатнасць, ✂.

халва, ✂, ж.

Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе спрасаванай масы з расцёртага сланечніку, арэхаў і пад.

|| прым. халвовы, ✂.

  • Халвовая маса.

халепа, ✂, ж. (разм.).

Надвор’е са снегам і дажджом; хлюпота.

|| прым. халепны, ✂.

халера, ✂, ж.

  1. Востразаразная кішэчная хвароба, якая суправаджаецца рвотай, паносам, агульным парушэннем дзейнасці арганізма.

  2. Ужываецца як лаянкавае слова (разм. груб.).

    • Х. яго ведае.

|| прым. халерны, ✂.

  • Халерная эпідэмія.

халерык, ✂, м.

Тэмпераментны, неўраўнаважаны чалавек, які лёгка ўзбуджаецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў.

|| прым. халерычны, ✂.

  • Х. тэмперамент.

халіф, ✂, м.

Тытул вярхоўнага правіцеля мусульман у арабскіх краінах да 13 ст., а таксама тытул егіпецкага і турэцкага султанаў і асоба, якая мела гэты тытул.

|| прым. халіфскі, ✂.