Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

філафанія, ✂, ж.

Калекцыяніраванне гуказапісаў.

|| прым. філафанічны, ✂.

філе​1, нескл., н.

  1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

    • Ф. скумбрыі.
  2. Кусок мяса або рыбы, ачышчаны ад касцей, а таксама ежа з такога мяса.

|| прым. філейны, ✂.

філе​2, нескл., н.

Вышыўка па сетцы з нітак або ажурная вязка.

|| прым. філейны, ✂.

  • Філейная работа.

філей, ✂, м.

Тое, што і філе 1 (у 1 знач.).

|| прым. філейны, ✂.

  • Філейная выразка.

філёнга, ✂, ж. (спец.).

  1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную або іншую раму.

  2. Вузкая каляровая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панэль ад верхняй часткі сцяны.

|| прым. філянговы, ✂.

філёр, ✂, м. (уст.).

Паліцэйскі агент, сышчык.

|| прым. філёрскі, ✂.

філігранны, ✂.

  1. Які мае адносіны да філіграні; зроблены з філіграні (у 1 знач.).

    • Філігранныя вырабы.
  2. перан. Вельмі дакладны, які патрабуе асаблівай увагі да дробязей і дэталей.

    • Філіграннае майстэрства.

|| прым. філіграннасць, ✂.

філігрань, ✂, ж.

  1. Мастацкі ювелірны выраб з тонкага кручанага залатога, сярэбранага або іншага дроту, які мае выгляд карункаў.

  2. Вадзяны знак на паперы, а таксама папера з такім знакам.

|| прым. філігранны, ✂.

філін, ✂, м.

Драпежная начная птушка атрада соў.

філіпіка, ✂, ж. (кніжн.).

Гнеўная выкрывальная прамова, выступленне супраць каго-, чаго-н.