Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рой, , м.

  1. Вялікая колькасць насякомых, якія кружацца ў паветры.

    • Р. мошак.
  2. Сям’я пчол (або іншых падобных насякомых), якія ўтвараюць на чале з маткай адасобленую групу.

    • Пчаліны р.
  3. перан. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н.

    • Р. думак.

|| прым. роевы, і ройны, .

  • Роевыя пчолы.
  • Ройны вулей.

рок, , м.

  1. Тое, што і рок-музыка.

  2. Тое, што і рок-н-рол (разм.).

  3. нязм. Які мае адносіны да рок-музыкі.

    • Танец у стылі р.
    • Джаз-р.

рок...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рок-музыкі, напр. рок-ансамбль, рок-група, рок-спявачка.

рокат, , м.

Аднастайны раскацісты гук.

  • Р. матора.
  • Р. марскіх хваль.

рок-музыка, , ж.

Эстрадная музыка, якая выконваецца ў хуткіх рытмах, звычайна на электронных інструментах, з удзелам голасу (галасоў).

рол, , м. (спец.).

  1. Цыліндр, вал у механізмах.

  2. Цыліндрычны скрутак з лістоў або суцэльнай паласы якога-н. матэрыялу.

    • Р. паперы.

|| прым. ролевы, і рольны, .

  • Ролевая або рольная папера.

ролік, , м.

  1. Невялікае металічнае кольца на ножцы стала, крэсла, ложка, раяля для зручнасці перасоўвання.

  2. Фарфоравы ізалятар у выглядзе шпулькі для замацавання на ім шнура электраправодкі.

  3. Вярчальная частка механізма ў выглядзе невялікага цыліндра, шпулькі (спец.).

  4. Тое, што і рол (у 2 знач.).

  5. мн. Род канькоў на колцах для катання на гладкай паверхні.

    • Катацца на роліках.

|| прым. ролікавы, .

  • Р. падшыпнік.
  • Ролікавыя канькі.

ролікабежны, :

  • ролікабежны спорт — спартыўныя практыкаванні і спаборніцтвы на ролікавых каньках: скорасны бег, хакей, фігурнае катанне.

ролікавы, .

  1. гл. ролік.

  2. ролікавыя канькі — спартыўная прылада для катання на роліках, прымацаваная да ступні.

  3. ролікавыя лыжы — спартыўная прылада ў форме шырокіх лыж з ролікамі.

роля, , ж.

  1. Мастацкі вобраз, створаны драматургам у п’есе, сцэнарыі, які ўвасабляецца ў сцэнічнай ігры акцёрам.

    • Увайсці ў ролю (таксама перан. асвоіцца з якой-н. манерай паводзін).
    • Выйсці з ролі (таксама перан. адступіць ад прынятай на сябе манеры).
    • Вытрымаць сваю ролю (перан. не адступіць ад прынятай на сябе ролі, манеры).
    • У ролі каго-н. (таксама перан. у якасці каго-н.).
    • Памяняцца ролямі (таксама перан.).
    • Ролі перамяніліся (таксама перан. змяніліся ўзаемаадносіны людзей, суадносіны іх сіл).
  2. Сукупнасць рэплік адной дзеючай асобы ў п’есе.

    • Перапісаць ролю.
  3. Род, характар і ступень удзелу у чым-н.

    • Р. асобы ў гісторыі.

  • Іграць ролю — мець уплыў, значэнне.

  • Названы фактар іграе тут вялікую ролю.

|| прым. ролевы, .

  • Ролевая ігра (з размеркаваннем роляў паміж удзельнікамі).