Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліхаманка, ✂.

  1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і трасцай.

    • Трэсціся як у ліхаманцы.
  2. перан. Узбуджаны, трывожны стан, празмерна паспешлівая дзейнасць.

    • Біржавая л.

ліхаманкавы, ✂.

  1. Які бывае пры ліхаманцы (у 1 знач.).

    • Л. стан.
  2. перан. Вельмі ўсхваляваны, нервовы, празмерна паспешлівы.

    • Ліхаманкавая дзейнасць.

|| наз. ліхаманкавасць, ✂.

ліхацтва, ✂, н.

Паводзіны ліхача, залішняя адвага, празмернае маладзецтва.

ліхач, ✂.

  1. Рамізнік з франтаватым экіпажам на добрым кані (уст.).

    • Наняць ліхача.
  2. Шафёр, вадзіцель, які грэбуе правіламі бяспекі язды.

    • З такім ліхачом боязна ехаць.

|| прым. ліхацкі, ✂.

ліхвяр, ✂, м.

Чалавек, які дае грошы ў доўг і бярэ вельмі высокія працэнты за іх.

|| ж. ліхвярка, ✂.

|| прым. ліхвярскі, ✂.

ліхвярства, ✂, н.

Занятак, дзейнасць ліхвяра.

ліхі, ✂.

Які можа ці здольны прычыніць бяду, нядобры, злы.

  • Л. чалавек.
  • Ліхая гадзіна.

|| наз. ліхасць, ✂.

ліхтар, ✂, м.

  1. Асвятляльны прыбор з крыніцай святла ў выглядзе шклянога шара або футарала са шклянымі сценкамі.

    • Вулічны л.
    • Электрычны л.
  2. Шкляны праём у даху, а таксама зашклёны выступ у будынку.

  3. Сіняк, кровападцёк пад вокам (разм.).

|| памянш. ліхтарык, ✂.

|| прым. ліхтарны, ✂.

ліхтаршчык, ✂, м. (уст.).

Той, хто наглядае за дзейнасцю і спраўнасцю ліхтароў (у 1 знач.).

|| ж. ліхтаршчыца, ✂.

ліхтуга, ✂, ж. (разм.).

Няшчаснае здарэнне, вялікая бяда.