Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

транспарцёр, , м.

  1. Канвеер для перамяшчэння грузаў.

    • Паштовыя адпраўленні і пасылкі падаюцца з аўтамашыны на т.
  2. Ваенная машына для перавозкі пяхоты і грузаў.

|| прым. транспарцёрны, .

транспарцір, , м.

Прыбор для чарчэння ў выглядзе падзеленага на градусы паўкруга і лінейкі, які служыць для пабудовы вуглоў і іх вымярэння.

|| прым. транспарцірны, .

транспарціроўшчык, , м.

Той, хто займаецца транспарціроўкай.

|| ж. транспарціроўшчыца, .

транспірацыя, , ж. (спец.).

Выпарэнне вады раслінамі.

трансплантаваць, ; зак. і незак.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) трансплантацыю.

  • Т. нырку.

трансплантат, , м. (спец.).

Участак тканкі, орган, які выкарыстоўваецца для трансплантацыі.

|| прым. трансплантатны, .

трансплантацыя, , ж. (спец.).

  1. Перасадка і прыжыўленне тканак або органаў на другое месца або ў другі арганізм.

  2. Перасадка часткі расліны ў тканку другой расліны для надання ёй новай якасці; прышчэпліванне.

трансураны, , м.

Штучна атрыманыя радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў размешчаны пасля урану.

|| прым. трансуранавы, .

трансфармаваць, ; зак. і незак. (кніжн. і спец.).

Ператварыць (ператвараць), відазмяніць (відазмяняць).

  • Т. атамную энергію ў электрычную.

|| наз. трансфармаванне, .

трансфарматар1, , м.

Устройства для пераўтварэння відаў, форм або ўласцівасцей энергіі.

  • Электрычны т.

|| прым. трансфарматарны, .

  • Трансфарматарная падстанцыя.