Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кангрэс, , м.

  1. З’езд, нарада (звычайна па пытаннях міжнароднага значэння).

    • Сусветны к. прыхільнікаў міру.
  2. Назва парламента ў ЗША і некаторых іншых краінах.

  3. Назва некаторых палітычных партый, арганізацый.

    • Партыя Беларускі навукова-вытворчы кангрэс.

кангрэсмен, , м.

Член палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША.

кандацьер, , м.

  1. Начальнік наёмнай дружыны ў сярэдневяковай Італіі.

  2. перан. Пра чалавека, які дзеля выгады гатоў абараняць любую справу (кніжн.).

кандуіт, , м. (уст.).

У Расіі да рэвалюцыі: журнал, у які заносіліся звесткі пра паводзіны вучняў або ваеннаслужачых (пераважна ў духоўных навучальных установах і кадэцкіх карпусах).

  • Запісаць у к.

|| прым. кандуітны, .

кандуктар1, , м.

Работнік чыгуначнага транспарту, які суправаджае цягнікі, а таксама работнік гарадскога транспарту, які абслугоўвае пасажыраў.

|| ж. кандуктарка, .

|| прым. кандуктарскі, .

кандуктар2, , м. (спец.).

Прыстасаванне ў станках, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.

|| прым. кандуктарны, .

кандыдат, , м.

  1. Асоба, якая намячаецца да выбрання, назначэння або для прыёму куды-н.

    • К. у дэпутаты.
  2. чаго. Малодшая вучоная ступень, а таксама асоба, якая мае гэту ступень.

    • К. філалагічных навук.

|| ж. кандыдатка, .

|| прым. кандыдацкі, .

кандыдатура, , ж.

  1. Права ці магчымасць стаць кандыдатам (у 1 знач.).

    • Абмеркаваць кандыдатуру для ўнясення ў спіс для тайнага галасавання.
  2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.).

    • К. не зусім падыходзячая.

кандыль, , м.

Сорт яблыні, а таксама прадаўгаваты плод яе.

кандытар, , м.

Спецыяліст па прыгатаванню кандытарскіх вырабаў або (уст.) той, хто імі гандлюе.