Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

траліць, ✂; незак.

  1. Лавіць рыбу тралам.

  2. Даследаваць дно пры дапамозе трала (у 2 знач.).

    • Т. марское дно.
  3. Вылоўліваць і абясшкоджваць падводныя міны.

|| зак. пратраліць, ✂.

|| наз. траленне, ✂.

|| прым. тральны, ✂.

тралмайстар, ✂, м.

Спецыяліст, які кіруе тралавым ловам рыбы.

|| прым. тралмайстарскі, ✂.

тральшчык, ✂, м.

  1. Ваеннае або рыбалоўнае судна для тралення.

  2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

траляваць, ✂; незак. (спец.).

Дастаўляць зрэзаныя дрэвы (бярвенне) з лесасекі да месца пагрузкі або сплаву.

трама, ✂, ж.

Апорная бэлька, якая падтрымлівае столь (у драўляных будынках).

трамбавальшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца трамбоўкай.

трамбаваць, ✂; незак.

Ударамі, ціскам ушчыльняць, выраўноўваць паверхню.

  • Т. сілас.

|| зак. утрамбаваць, ✂.

|| наз. трамбоўка, ✂, трамбаванне, ✂, утрамбоўка, ✂ і утрамбоўванне, ✂.

|| прым. трамбавальны, ✂.

трамбаніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на трамбоне.

трамбоз, ✂, м. (спец.).

Утварэнне тромба ​1, тромбаў ​1.

|| прым. трамбозны, ✂.

трамбон, ✂, м.

Духавы медны музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру.

|| прым. трамбонны, ✂.