Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трактаваць2, ; незак. (абл.).

Частаваць.

  • Т. гасцей абедам.

|| наз. трактаванне, .

трактар, , м.

Самаходная машына для перамяшчэння, прывядзення ў дзеянне сельскагаспадарчых і іншых прылад.

  • Калёсны т.

|| прым. трактарны, .

трактара...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам трактар, трактарны, напр. трактарабудаванне, трактарарамонтны.

трактарабудаванне, , н.

Галіна машынабудаўнічай прамысловасці, якая вырабляе трактары і трактарныя рухавікі.

|| прым. трактарабудаўнічы, .

трактарыст, , м.

Вадзіцель трактара.

|| ж. трактарыстка, .

|| прым. трактарысцкі, .

трактат, , м.

  1. Навуковая праца, у якой разглядаецца пэўнае пытанне ці праблема (кніжн.).

    • Філасофскі т.
  2. Міжнародны дагавор, пагадненне (спец.).

    • Мірны т.

|| прым. трактатны, .

трал, , м.

  1. Вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў.

  2. Гідраграфічная прылада для даследавання паверхні марскога дна, яго флоры і фауны.

  3. Прыстасаванне для выяўлення і абясшкоджвання мін.

|| прым. тралавы, .

  • Тралавая лоўля рыбы.

тралейбус, , м.

Шматмесная электрычная транспартная машына, якая ездзіць па бязрэйкавай дарозе.

|| прым. тралейбусны, .

  • Т. парк.

тралёўка, , ж. (спец.).

Дастаўка драўніны ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву.

  • Т. бярвення.

|| прым. тралёвачны, .

тралёўшчык, , м.

Той, хто працуе на тралёўцы.