Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліра1, , ж.

  1. Старажытнагрэчаскі струнны інструмент, які лічыцца сімвалам паэтычнай творчасці.

    • Л. Пушкіна.
  2. Даўнейшы народны беларускі струнны смычковы інструмент.

|| прым. лірны, .

ліра2, , ж.

Грашовая адзінка ў Італіі і Турцыі.

лірнік, , м.

На Украіне і Беларусі даўней: вандроўны музыка-спявак з лірай​1 (у 2 знач.).

лірызм, , м.

  1. Лірычны характар, лірычны змест чаго-н.

    • Л. паэмы.
  2. Чуллівасць у перажываннях, у настроі; мяккасць і тонкасць эмацыянальнага пачатку.

    • Л. беларускага пейзажу.

лірык, , м.

Аўтар лірычных літаратурных твораў.

  • Паўлюк Трус — паэт-л.

лірыка, , ж.

  1. Адзін з трох родаў мастацкай літаратуры, у якім адлюстроўваюцца перажыванні, пачуцці, настроі паэта.

    • Беларуская л.
  2. Сукупнасць твораў гэтага роду паэзіі.

    • Л. Багдановіча.
  3. перан. Чуллівасць, перажыванні, настрой (разм.).

    • Упасці ў лірыку.

|| прым. лірычны, .

  • Лірычная паэзія.
  • Лірычнае адступленне (у эпічным або ліра-эпічным літаратурным творы: прасякнутае лірызмам адступленне, афарбаванае інтымнай звернутасцю аўтара да чытача).
  • Л. настрой.

лірычны, .

  1. гл. лірыка.

  2. Прасякнуты лірызмам (у 2 знач.).

    • Л. тон.
  3. Пра голас спевака: мяккі, прыемны па тэмбру.

    • Л. тэнар.

|| наз. лірычнасць, .

ліс, , м.

Самец лісы.

|| прым. лісіны, .

  • Лісіная ўсмешка (перан. хітрая).

ліса, , ж.

  1. Драпежная жывёліна сямейства сабачых з вострай мордай і доўгім пушыстым хвастом, а таксама яе футра.

    • Л. і ў сне курэй лічыць (прыказка).
  2. перан. Хітры, ліслівы чалавек.

|| прым. лісіны, .

лісахвост, , м.

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

|| прым. лісахвоставы, .