Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бервяно́, ✂, н.

Ачышчаны ад галін і сучча ствол зрэзанага без верхавіны дрэва або яго частка.

  • Тоўстыя бярвёны.

|| памянш. бярвенца, ✂.

бергамо́т, ✂, м.

Гатунак сакавітых салодкіх груш.

|| прым. бергамотавы, ✂.

бе́ркавец, ✂, м.

Старая руская мера вагі, роўная 10 пудам.

бе́ркут, ✂, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных; буйная парода арлоў.

  • Паляванне з беркутам.

|| прым. беркуціны, ✂.

беркуцяня́, ✂ і беркуцянё, ✂, н.

Птушаня беркута.

берэ́йтар, ✂, м. (спец.).

  1. Аб’ездчык верхавых коней.

  2. Спецыяліст, які вучыць верхавой яздзе.

|| прым. берэйтарскі, ✂.

берэ́т, ✂, м.

Круглая мяккая шапачка без казырка.

  • Мужчынскі б.

|| памянш. берэцік, ✂.

|| прым. берэтны, ✂.

бесказы́рка, ✂, ж.

Шапка з цвёрдым аколышам без казырка.

  • Матросы ў белых бесказырках.

бескане́чнасць, ✂, ж.

  1. гл. бесканечны.

  2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную.

бескане́чны, ✂.

  1. Які не мае пачатку і канца; бязмежны.

    • Бесканечная сусветная прастора.
    • Б. дроб (дроб з неабмежаванай колькасцю дзесятковых знакаў; спец.).
  2. Празмерна доўгі, бясконцы.

    • Бесканечныя далі.
    • Бесканечныя перагаворы.