Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

геометр, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геаметрыі.

гепард, ✂, м.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.

|| прым. гепардавы, ✂.

гепатыт, ✂, м.

Хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характару.

|| прым. гепатытны, ✂.

гераізм, ✂, м.

Адвага, рашучасць і самаахвяраванне ў крытычных абставінах.

  • Г. абаронцаў Радзімы.
  • Працоўны г.

гераін, ✂, м.

Моцнадзейны наркотык, які вырабляецца з апійнага маку.

|| прым. гераінавы, ✂.

гераічны, ✂.

  1. Які адрозніваецца гераізмам.

    • Г. ўчынак.
  2. Які мае адносіны да герояў старажытнасці, расказвае пра іх подзвігі.

    • Г. эпас.

|| наз. гераічнасць, ✂.

геральдыка, ✂, ж.

Гістарычная дысцыпліна, якая займаецца апісаннем гербаў і іх гісторыі.

|| прым. геральдычны, ✂.

геранталогія, ✂, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем працэсаў старэння жывых арганізмаў і пошукамі метадаў прадаўжэння іх жыцця.

|| прым. геранталагічны, ✂.

герантолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геранталогіі.

герань, ✂, ж.

Травяністая расліна з пахучым лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная ці як прамысловая для атрымання эфірнага алею.

|| прым. гераніевы, ✂.