Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыжадзюб, ✂, м.

Невялікая лясная птушка з перакрыжаванымі канцамі дзюбы.

|| прым. крыжадзюбавы, ✂.

крыжак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і крыжаносец.

крыжакветныя, ✂.

Сямейства двухдольных раслін, кветка якіх складаецца з чатырох пялёсткаў, размешчаных крыж-накрыж (напр., капуста, бручка).

крыжанка, ✂, ж.

Дзікая качка.

|| прым. крыжанкавы, ✂.

крыжаносец, ✂, м.

Удзельнік крыжовага паходу.

крыжападобны, ✂.

Які мае выгляд, форму крыжа.

  • К. меч.

|| наз. крыжападобнасць, ✂.

крыжачок, ✂, м.

Беларускі народны танец у двухдольным размеры, а таксама музыка да гэтага танца.

крыжовы, ✂.

  1. гл. крыж.

  2. Які па форме нагадвае крыж.

    • Крыжовае скляпенне.

◊

  • Крыжовыя паходы — захопніцкія паходы заходнееўрапейскіх рыцараў у 11—13 стст. на Блізкі Усход.

крыз, ✂, м. (спец.).

Востры прыступ хваробы, які настаў раптоўна.

  • Гіпертанічны к.

крызіс, ✂, м.

  1. Рэзкі, круты пералом у чым-н., абвастрэнне становішча.

    • Духоўны к.
    • Урадавы к. (выкліканая вострымі палітычнымі разыходжаннямі адстаўка ўрада).
    • К. хваробы.
  2. Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця.

    • Фінансавы к.
    • У цісках эканамічнага крызісу.
  3. Востры недахоп чаго-н., цяжкае становішча.

    • З грашамі ў яго к.

|| прым. крызісны, ✂.