Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крутасвет, ✂, м. (разм.).

Пранырлівы, жулікаваты чалавек.

крутня, ✂, ж.

  1. Падман, махлярства.

    • Займацца крутнёй.
  2. Справа, якая патрабуе вялікіх турбот і многіх клопатаў.

круты​1 ✂ прым.

  1. Абрывісты.

    • К бераг ракі.
  2. З рэзкім, раптоўным змяненнем напрамку.

    • Крутыя павароты на дарогах.
  3. Суровы, строгі.

    • К. характар.
    • Крутыя змены.

|| наз. крутасць, ✂ і круцізна, ✂.

круты​2 ✂ прым.

  1. Густа звараны, замешаны да гушчыні.

    • Крутое яйцо.
    • Крутое цеста.
  2. Туга звіты, скручаны.

    • Крутая пража.

крухмал, ✂, м.

Мучністы вуглявод, які накопліваецца ў клетках у выглядзе зерняў.

  • Бульбяны к.
  • Кукурузны к.

|| прым. крухмальны, ✂.

  • К. завод.
  • Крухмальныя манжэты (накрухмаленыя).

крухмалісты, ✂.

Які ўтрымлівае ў сабе многа крухмалу.

|| наз. крухмалістасць, ✂.

крухмаліць, ✂; незак.

Мачыць у крухмальным растворы для надання цвёрдасці, глянцу.

  • К. бялізну.
  • К. ручнікі.

|| зак. накрухмаліць, ✂.

|| наз. крухмаленне, ✂.

круцель, ✂, м. (разм.).

Хітрун, махляр.

|| ж. круцелька, ✂.

|| прым. круцельскі, ✂.

круцельства, ✂, н. (разм.).

Паводзіны, дзеянні круцяля; махлярства, ашуканства.

  • Займацца круцельствам.

круцёлка, ✂, ж. (разм.).

  1. Назва розных прыстасаванняў, прадметаў, якія круцяцца.

  2. Легкадумная, ветраная жанчына.

|| прым. круцёлачны, ✂.