Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кветаносны, ✂, (спец.).

Які мае кветкі.

  • Кветаносныя расліны.

кветачніца, ✂, ж.

Прадаўшчыца кветак.

кветка, ✂, ж.

  1. У раслін: орган размнажэння з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.

    • Жаночая к. (толькі з песцікам або песцікамі; спец.).
  2. Травяністая расліна, якая ў перыяд цвіцення мае яркую, часта духмяную, што распускаецца з бутона, галоўку або суквецце.

    • Палявыя кветкі.
    • Садовыя кветкі.

|| памянш. кветачка, ✂.

|| прым. кветачны, ✂.

кветка...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да кветак (у 2 знач.), напр. кветкавод, кветкаводства, кветкаводчы.

кветкавод, ✂, м.

Спецыяліст па кветкаводству.

кветкаводства, ✂, н.

Вырошчванне кветак як галіна садаводства.

  • Трэба развіваць к.

|| прым. кветкаводчы, ✂.

кветнік, ✂, м.

Градка, клумба або агародзік, дзе растуць кветкі.

  • К. перад вокнамі.

|| прым. кветнікавы, ✂.

квецень, ✂, ж., зб.

Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.); цвіценне.

  • К. садоў.

квіетызм, ✂, м. (кніжн.).

Пасіўна-сузіральныя, абыякавыя адносіны да рэчаіснасці.

|| прым. квіетычны, ✂.

квінта, ✂, ж.

  1. Пятая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж першай і пятай ступенямі.

  2. Самая высокая па тону струна некаторых струнных інструментаў.

◊

  • Павесіць нос на квінту (разм. жарт.) — зажурыцца, засумаваць.