Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хуліганства, ✂, н.

Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку; паводзіны, у якіх заключаецца непавага да грамадства, да чалавека.

  • Пакараць за х.

хунта, ✂, ж.

  1. У Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі: назва розных аб’яднанняў, груповак, саюзаў.

  2. Ваенная рэакцыйная тэрарыстычная групоўка, якая захапіла ўладу і ўстанавіла тэрарыстычную дыктатуру.

хурал, ✂, м.

Выбарны орган вярхоўнай і мясцовай улады ў Манголіі.

хурма, ✂, ж.

Паўднёвае пладовае дрэва з аранжава-чырвонымі салодкімі даўкага смаку пладамі, а таксама плады гэтага дрэва.

хуста, ✂, ж.

Вялікая хустка.

хустачка, ✂.

  1. гл. хустка.

  2. Невялікі кавалачак тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару.

хустка, ✂, ж.

Кавалак тканіны ці вялікага палатна, звычайна квадратнай формы, які завязваюць на галаву, шыю, ці накідваюць на плечы.

  • Пуховыя х.
  • Завязаць хустку.

|| памянш. хустачка, ✂.

|| прым. хустачны, ✂.

  • Хустачная тканіна.

хусціна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і хустка.

|| памянш. хусцінка, ✂.

хутар, ✂, м.

Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка.

  • Жыць на хутары.

|| памянш. хутарок, ✂.

|| прым. хутарскі, ✂.

хутаранец, ✂, м. (разм.).

Тое, што і хутаранін.