Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гегеманізм, ✂, м. (кніжн.).

Палітыка, заснаваная на імкненні да панавання над усім светам, над іншымі краінамі і народамі.

|| прым. гегеманісцкі, ✂.

  • Г. курс.

гегемон, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто з’яўляецца галоўнай рухаючай і кіруючай сілай чаго-н.

гегемонія, ✂, ж. (кніжн.).

Перавага ў кіраўніцтве; кіруючая роля.

гейзер, ✂, м.

Гарачая крыніца вулканічнага паходжання, якая перыядычна выкідвае ваду фантанам.

|| прым. гейзерны, ✂.

гейша, ✂, ж.

У Японіі: прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах.

гекзаметр, ✂, м.

У антычным метрычным вершаскладанні — 6-стопны дактыль з апошняй усечанай стапой.

|| прым. гекзаметрычны, ✂.

гекта...

Першая частка складаных слоў са значэннем адзінкі, роўнай ста тым адзінкам, якія названы ў другой частцы складанага слова, напр. гектават, гектапаскаль (адзінка ціску).

гектаграфаваць, ✂; незак.

Друкаваць на гектографе.

|| наз. гектаграфаванне, ✂.

гектар, ✂, м.

Метрычная мера зямельнай плошчы, роўная 10 000 м​2.

|| прым. гектарны, ✂.

гектограф, ✂, м.

Прасцейшы капіравальны прыбор для атрымання адбіткаў з рукапіснага або машынапіснага тэксту.

|| прым. гектаграфічны, ✂.