Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гвардзеец, ✂, м.

Ваенны, які служыць у гвардыі.

|| прым. гвардзейскі, ✂.

гвардыя, ✂, ж.

  1. Адборныя лепшыя войскі.

  2. перан. Выпрабаваная частка якога-н. калектыву.

    • Рабочая г.

◊

  • Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у час грамадзянскай вайны.

  • Чырвоная гвардыя — баявыя атрады рабочых, якія дзейнічалі ў 1917—1918 гг.

|| прым. гвардзейскі, ✂.

гвозд, ✂, м.

Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што-н., для змацавання чаго-н. з чым-н.

  • Прыбіць дошку гваздамі.

|| прым. гваздавы, ✂.

геа...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з зямлёй, з навукай аб Зямлі, напр. геасфера, геабатаніка, геафізіка, геахімія.

геаграфія, ✂, ж.

Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, размяшчэнне на ёй насельніцтва, эканамічных рэсурсаў.

  • Фізічная г.
  • Эканамічная г.

|| прым. геаграфічны, ✂.

геадэзіст, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геадэзіі.

|| ж. геадэзістка, ✂.

геадэзія, ✂, ж.

Навука аб формах і памерах Зямлі, вымярэнні і паказе яе на планах і картах.

|| прым. геадэзічны, ✂.

геалогія, ✂, ж.

Навука аб гісторыі і будове зямной кары, аб пошуках радовішчаў карысных выкапняў.

|| прым. геалагічны, ✂.

геаметрыя, ✂, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя адносіны і формы.

|| прым. геаметрычны, ✂.

геапалітыка, ✂, ж. (кніжн.).

Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю.

|| прым. геапалітычны, ✂.