Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безула́ддзе, ✂, н.

Адсутнасць дзяржаўнай або мясцовай улады.

  • Перыяд безуладдзя.

безула́дны, ✂.

Які не мае ўлады або страціў яе.

  • Б. кіраўнік.

безумо́ўны, ✂.

  1. Не абмежаваны ўмовамі; безагаворачны.

    • Безумоўнае падпарадкаванне.
  2. Бясспрэчны, несумненны.

    • Безумоўная перамога.

|| наз. безумоўнасць, ✂.

безупы́нны, ✂.

Пастаянны, бесперапынны.

  • Б. шум.

|| наз. безупыннасць.

безыдэ́йны, ✂.

Пазбаўлены ідэйнасці, беспрынцыповы.

  • Б. кінафільм.

|| наз. безыдэйнасць, ✂.

безыме́нны, ✂.

Які не мае імя, назвы або яны не вядомыя.

  • Б. персанаж.
  • Безыменная даліна.

◊

  • Безыменны палец — 4-ы палец рукі, паміж сярэднім і мезенцам.

|| прым. безыменнасць, ✂.

безыніцыяты́ўны, ✂.

Які не праяўляе ініцыятывы; пасіўны.

  • Б. кіраўнік.

|| наз. безыніцыятыўнасць, ✂.

безэ́, нескл., н.

Лёгкае пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру.

  • Торт б.

без’язы́кі, ✂.

  1. Які не валодае мовай, нямы.

  2. перан. Які не ўмее добра, свабодна гаварыць.

|| наз. без’языкасць, ✂.

бейсбалі́ст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца бейсболам; ігрок у бейсбол.

|| ж. бейсбалістка, ✂.

|| прым. бейсбалісцкі, ✂.