Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іхтыёл, , м.

Маслападобны прадукт перагонкі смалістых горных парод, якія ўтрымліваюць рэшткі выкапнёвых рыб (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

|| прым. іхтыёлавы, .

  • Іхтыёлавая мазь.

іхтыя...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рыб, напр. іхтыятаксікоз (харчовае атручэнне рыбнымі прадуктамі), іхтыяфауна.

іхтыязаўр, , м.

Вымерлы марскі паўзун вялікіх памераў з рыбападобным целам.

|| прым. іхтыязаўравы, .

іхтыялогія, , ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

|| прым. іхтыялагічны, .

ішак, , м.

  1. Тое, што і асёл.

  2. перан. Пра чалавека, які пакорліва, маўкліва выконвае самую цяжкую работу (разм.).

    • Зрабілі з мяне ішака.

|| прым. ішачы, .

ішачыць, ; незак. (разм.).

Выконваць цяжкую, няўдзячную работу.

  • Няхай выбачаюць, не буду я на іх і.

ішыяс, , м.

Захворванне сядалішчнага нерва.

|| прым. ішыятычны, .

ішэмія, , ж. (спец.).

Мясцовае абяскроўліванне тканкі ў выніку звужэння прасвету жывячай яе артэрыі.

|| прым. ішэмічны, .

  • Ішэмічная хвароба сэрца.

юда, і іуда, , м. (пагард.).

Здраднік (ад імені апостала Юды Іскарыёта, які, паводле евангельскай легенды, прадаў Ісуса Хрыста).