Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лібрэтыст, ✂, м.

Аўтар лібрэта.

|| ж. лібрэтыстка, ✂.

|| прым. лібрэтысцкі, ✂.

ліванцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Лівана.

|| ж. ліванка, ✂.

|| прым. ліванскі, ✂.

лівень, ✂, м.

Моцны, праліўны дождж.

  • Вясенні л.

|| прым. ліўневы, ✂.

лівер, ✂, м.

Прадукт з печані, лёгкага, сэрца, селязёнкі забойнай жывёлы.

|| прым. ліверны, ✂.

  • Ліверная каўбаса.

ліга​1, ✂, ж.

  1. Саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў.

    • Ліга Нацый (міжнародная арганізацыя ў 1919 — 1946 гг.).

  2. У спорце: група каманд, прыкладна роўных па майстэрству, якія спаборнічаюць паміж сабой.

    • Каманда вышэйшай лігі.

ліга​2, ✂, ж.

Музычны знак у выглядзе дугі над нотамі, які паказвае, што іх трэба выконваць звязна, без перапынку.

лігатура, ✂, ж. (спец.).

  1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

  2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал ў плавільнай печы.

  3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

  4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр. Ж.

|| прым. лігатурны, ✂.

  • Лігатурнае золата.
  • Л. шоўк.

лідзіраваць, ✂; незак.

Быць лідэрам (у 2 знач.).

  • Л. у шахматным турніры.

|| наз. лідзіраванне, ✂.

лідэр, ✂, м.

  1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад.

    • Палітычныя лідэры.
  2. Той, хто ідзе першым у спартыўным спаборніцтве.

    • Л. турніру.
  3. Карабель, які ўзначальвае калону, групу суднаў.

|| прым. лідэрскі, ✂.

лідэрства, ✂, н.

Вядучае становішча, абавязкі лідэра (у 1 і 2 знач.).

  • Барацьба за л. ў турніры.