Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрыплівы, .

Трохі хрыплы, з хрыпатой.

  • Х. голас.

|| наз. хрыплівасць, .

хрыплы, .

З нячыстым тонам, сіплы (пра гукі).

  • Х. голас.
  • Хрыплыя гукі гармоніка.

|| наз. хрыпласць, .

хрыпнуць, ; незак.

  1. Пачынаць гаварыць хрыпла, губляць чыстату голасу.

  2. Станавіцца хрыплым.

    • Голас хрыпне.

|| зак. ахрыпнуць, .

хрыпун, , м. (разм.).

Чалавек з хрыплым голасам.

|| ж. хрыпуха, .

хрыстосавацца, ; незак.

У праваслаўных хрысціян: цалавацца тры разы, віншуючы са святам Вялікадня.

|| зак. пахрыстосавацца, .

хрысцільны, .

Які мае адносіны да абраду хрышчэння.

  • Хрысцільная кашуля.

хрысціны, .

Хрысціянскі абрад хрышчэння, а таксама пачастунак пасля гэтага абраду.

|| прым. хрысцінны, .

хрысціцца, ; незак.

  1. Абрадам хрышчэння прыняць (прымаць) хрысціянскую веру.

  2. Рабіць малітвенны жэст крыжа.

|| зак. ахрысціцца, , пахрысціцца, і перахрысціцца, .

хрысціць, ; незак.

  1. Спраўляць над кім-н. царкоўны абрад хрышчэння.

    • Х. дзяцей.
  2. Быць хросным бацькам або хроснай маці.

  3. Рабіць знак крыжа (у 3 знач.) на кім-, чым-н.

  4. Даваць мянушку (разм.).

  5. Біць, хвастаць (разм.).

    • Х. дубцом па спіне.

  • Не дзяцей хрысціць каму з кім (разм.) — не мець інтарэсу да каго-н., не жадаць мець справы з кім-н.

|| зак. ахрысціць, , пахрысціць, і перахрысціць, .

хрысціянізаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуць (падвяргаць) хрысціянізацыі.